У Віцебску народны дэпутат змагаецца з незадавальняючым станам падземнага пераходу
Сябар Нацыянальнай Рады аргкамітэту БХД Уладзімір Сіманковіч у межах кампаніі “Рада Народных Дэпутатаў” сабраў 30 подпісаў пад скаргай у Віцебскі гарвыканкам.
” У сувязі з нездавальняючым станам падземнага пераходу па праспекце Маскоўскім, скрыжаванні з вуліцай Церашковай і вуліцай П.Броўкі, ініцыятыўная група грамадзян звяртаецца з просьбай аб садзейнічанні Гарадскога выканаўчага камітэта ў рамонце ЎСІХ лесвічных маршаў, якія вядуць да ўсіх выхадаў вышэйпаказанага аб’екта”, – гаворыцца ў скарзе.