У Магілёве збіраюць подпісы за ўсталяванне інфатабло на прыпынках

04 красавіка 2013 09:46  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Магілёве ў межах кампаніі “Рада народных дэпутатаў” Яўген Дудкін, сябар аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”, пачаў збор подпісаў за ўсталяванне на двух гарадскіх прыпынках інфармацыйных табло.

 

“Горад мае са студзеня 2013 статус “Культурная сталіца РБ і СНД”. На шмат якіх прыпынках, дзе людзі перасядаюць з аднаго віда транспарта на іншы, няма інфармацыйных табло. Тым больш, няма магчымасці не толькі расклеіць сваю інфармацыю (курсы, канцэрты ды іншае), аднак і прыпынкі ў дрэнным стане з-за незаконных налепак ды штрафы атрымоўваюць іх налепшчыкі. Думаю, што ад гэтай справы, усталявання выйграюць усе: насельніцтва і госці горада” – адзначыў Яўген Дудкін.

Болей навін