У Воршы актывсіты БХД збіраюць подпісы за рамонт мосту праз Дняпро (фота)
У Воршы актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў рамках кампаніі “Народны дэпутат” пачалі збор подпісаў пад патрабаваннем да ўладаў вобласці аб правядзенні капітальнага рамонту моста праз раку Дняпро.
Мост у раёне ільнокамбіната вось ужо больш за дзесяць гадоў як мае патрэбу ў капітальным рамонце. У 2011 годзе актывісты БХД звярнуліся ў Аршанскі ГВК з патрабаваннем зрабіць агляд аварыйнага моста адпаведным службам і даць заключэнне, ці магчыма далейшая эксплуатацыя моста. На дадзены зварот гарадскія службы перакрылі адзін з бакоў для пешаходаў і ўсталявалі знак, які абмяжоўвае праезд транспартных сродкаў масай больш за 10 тон.
Але і пасля ўстаноўкі дадзенага знака па мосце працягваюць рух аўтобусы гарадскіх маршрутаў, а гэта ў асноўным аўтобусы МАЗ 103 і МАЗ 105, поўнай масай 18 і 28 тонаў адпаведна. Cкладваецца ўражанне, што ўладам горада цалкам абыякава бяспека жыхароў горада.