У Магілёўскі гарвыканкам падалі подпісы за ўсталяванне інфатабло на прыпынках
Сябар аргкамітэта Яўген Дудкін па стварэнні ГА “МХД” у межах кампаніі “Рада народных дэпутатаў” падаў ліст у Магілёўскі гарвыканкам.
“9 красавіка, – адзначыў Яўген Дудкін, – я падаў ліст з подпісамі, адзначынымі ў калектыўным звароце, жыхароў горада з прапановай усталявання гарадскімі ўладамі інфармацыйных табло на гарадскіх прыпынках “Вуліца Лазарэнка” каля магазіна “Садко” і “Праспект Міру” ў напрамку цэнтра горада. Усталяванне інфармацыйных табло дазволіць вырашыць шэраг праблем: па першае, не будзе сапсавана гарадская маёмасць (сталбы, прыпынкі, кіёскі і інш.) несакцыянаванымі налепкамі і ўлёткамі, плакатамі; па-другое, дадзеныя прыпынкі з’яўляецца месцам шматлікіх перадасадак пасажыраў, а таму інфармацыйныя табло будуць запатрабаваны як самімі пасажырамі, так і фізічнымі, і юрыдычнымі асобамі, якія распаўсюджваюць абвесткі; па-трэцяе, горад са студзеня 2013 года мае афіцыйны статус “Магілёў – культурная сталіца Рэспублікі Беларусь і краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў”, таму трэба чакаць шматлікіх гасцей горада, якія прыедуць на арганізаваныя гарадскімі ўладамі мерапрыемствы, а горад у сваю чаргу павінен суадносіць па-сапраўднаму як культурная сталіца з чыстымі і прыбранымі, прыгожымі прыпынкамі”.
“Маю надзею, што дадзеная прапанова ў выглядзе калектыўнага звароту грамадзян, падмованых некалькамі сотнямі подпісаў знойдзе паразуменне ў гарвыканкаме. Тым больш, што само табло можа змяшчаць гарадскія дзяржаўныя абвесткі і рэкламу горада”, – падкрэсліў актывіст.