У Віцебску БХД пачала кампанію за будаўніцтва смеццапераапрацоўчага камбінату
У Віцебску мясцовыя сябры аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі распачалі кампанію за будаўніцтва ў горадзе смеццапераапрацоўчага камбінату. Першым крокам кампаніі стаў зварот, які каардынатарка аргкамітэту Таццяна Севярынец перадала намесніку старшыні Віцебскага аблывыканкаму Анатолю Дзіуліну.
У звароце адзначаецца:
“Згодна плану Віцебскага аблвыканкама, будаўніцтва смеццеперарабляўчага комплексу было запланавана на 2011год. Прайшло 2 гады, а будаўніцтва так і не пачалося, між тым як горад затыхаецца і ад смецця, і ад перапоўненасці існуючага палігону, да якога падбіраюцца межы горада. У нядаўнім інтэрвью Экавесніку №5(112) глава адміністрацыі СЭЗ Сяргей Сташэўскі распавёў пра перашкоды, з якімі сустрэўся “ВітЭкаЭнерга”, які, з’яўляючыся прадстаўніком ЗАО “Российская трансконтинентальная корпорация”, выіграў тэндэр на будаўніцтва новага палігону для смецця.
Гэтае пытанне вельмі хвалюе жыхароў горада Віцебска, у якіх пад бокам, асабліва м-н Білева, бомба маруднага дзеяння.
Калі ласка, адкажыце поўна на наступныя пытанні, перш чым ініцыятыўная група неабыякавых грамадзян горада пачне актыўную дзейнасць па вырашэнні гэтай праблемы:
1.Назавіце дакладна тэрміны будаўніцтва смеццеперарабляўчага камбінату.
2.Ці гэта будзе камбінат, ці проста закансэрвуецца стары, а пачнецца расчыстка пад новы палігон пасля вырашэння пытання аб пашырэнні зоны СЭЗ у раёне вёсак Копці-Касачы?
3. Ці ёсць згода жыхароў вёсак Копці, Касачы, каб у іх пад бокам з’явіўся такі палігон?
4. Якую небяспеку прадстаўляе сабой стары палігон ў выпадку, калі ён будзе проста закансерваваны?
5. Ці будзе адноўленыя пасадкі леса замест тых 50га, якія патрэбна знішчыць пад новы палігон? Лес ёсць лес, нават негледзячы на тое, што ў запланаваным пад вырубку, па заключэнні Мінпрыроды, няма каштоўных парод(?)?”