У Магілёве студэнтам адмовілі ў бясплатным інтэрнэце

29 красавіка 2013 08:28  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Магілёве ў адным з ВНУ праект бясплатнага інтэрэта не атрымаў падрымкі збоку журы конкурса студэнцкіх праектаў.

 

Як адзначыў сябар аргкамітэту па стварэнні грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” Яўген Дудкін, “журы кіравалася логікай, згодна якой студэнты не дадуць добра паесці ў сталовай тым наведвальнікам, якія прыйшлі дзеля сняданку ці абеду,зрабіўшы мінімальны заказ, карыстаючыся пры гэтым дармовым інтэрэтам”.

 

“Пры гэтым была спасылка, а што рабіць, калі на электронную тэхніку разальецца чыясьці ежа, як быць тады, каб захаваць спакой. Праект меў пад сабою нарматыўна-прававую базу – “Стратэгія развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь у перыяд да 2015 г.”. Думаю, што дадзеная ідэя не згіне, бо з боку студэнтаў адчуваю падтрымку. Тым больш, зараз знайшлося некалькі альтэрнатыўных варыянтаў, якія маюць вопыт у Беларусі, а значыць і больш спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі. Таму, наперадзе справа толькі пашырыцца, а значыць і кампанія “Народны дэпутат”, якую праводзіць аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” зможа даць яшчэ адзін вынік плённай працы ў гэтым накірунку”, – падкрэсліў ён.

 

Болей навін