У Слоніме сябры БХД змагаюцца за чыстую ваду

29 красавіка 2013 08:37  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Слоніме мясцовы актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Барыс Кучынскі вядзе змаганне за пабудову ў горадзе станцыі абезжалезвання вады.

 

Паводле ягоных словаў, паказчыкі вады, якую спажываюць слонімцы, па жалезе і мутнасці ў некалькі разоў перавышаюць норму, што выклікае рост хваробаў у гараджанаў. Пры гэтым гарадскія ўлады яшчэ 26 сакавіка 2003 году пастанавілі пабудаваць у горадзе станцыю абезжалезвання вады, але справа з месца так і не ссунулася. У сувязі з гэтым Барыс Кучынкі і звярнуўся да начальніка санэпідэмстанцыі, каб даведацца, калі ж у горадзе пачнецца будаўніцтва згаданай станцыі.

 

Актывст БХД таксама распавёў пра вынікі калектыўнага звароту адносна печкі ў слонімскай лазні, якая абпальвае людзей. Паводле яго словаў, ён атрымаў чарговую адпіску, згодна з якой печ нікога не абпальвае і задавальняе ўсім паказчыкам.

Болей навін