У Менску актывісты БХД пасадзілі каля сотні дрэваў (фота)
У суботу ў Менску актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў межах ініцыятывы “Зялёны горад” кампаніі Рада Народных дэпутатаў высадзілі ў розных кутках беларускай сталіцы каля сотні дрэваў.
Мы бачым, як мінскія ўлады знішчаюць паркі і зялёныя зоны. Неабходна бараніць тыя кавалкі жывой прыроды, што яшчэ захаваліся ў горадзе. Але таксама трэба памятаць, што будучыня горада залежыць не толькі ад уладаў, але і ад кожнай мінская сям’і, ад кожнага мінчаніна. Калі кожная мінская сям’я за год пасадзіць хаця б адно дрэва, Мінск – па-сапраўднаму стане зялёным горадам.
Кампанія “Зялёны горад” не мае абмежаванняў у часе і будзе працягвацца як у гэтым, так і ў наступным годзе. Усе, хто хацеў бы далучыцца да ініцыятывы, атрмаць кансультацыі па дадзеным пытанні (дзе і як высоджваць дрэвы, дзе іх браць і гэтак далей) могуць звяртацца па тэлефоне: +375291673435.