У Клімавіцкім раёне актывісты БХД змагаюцца за чыстую ваду (фота)
13 траўня клімавіцкія актывісты БХД у межах кампаніі Рады Народных Дэпутатаў звярнуліся да старшыні Гусаркоўскага сельскага савета Анатоля Васільева з просьбай адрамантаваць калодзеж у вёсцы Паўлавічы.
У адказ ён паабяцаў падаць заяўку і 15-га зрабіць рамонт і чыстку студні. Рамонт выраблены ў гэты дзень не быў. 17 траўня падчас наведвання вёскі пажарным інспектарам і старшынёй савета сяляне зноў ўзнялі гэтае пытанне, паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД Аляксандр Балобін.
Пасля доўгіх спрэчак 21 траўня рамонт быў зроблены часткова, аднак плот каля калодзежа не адрамантаваны і сёння. Калодзеж таксама ніхто не чысціў, толькі ваду адкаталі, адзначыў актывіст.