Аршанскія ўлады не хочуць нічога рабіць з аварыйным мостам праз Дняпро (фота)

30 мая 2013 12:58  |  Рада Народных Дэпутатаў

Аршанскія актывісты БХД у межах кампаніі “Рада Народных Дэпутатаў” працягваюць патрабаваць ад уладаў хутчэйшага правядзення капітальнага рамонту моста праз раку Днепр.

 

Пасля звароту да ўладаў вобласці гарадскія і абласныя чыноўнікі пачалі дасылаць адпіскі па дадзеным пытанні. Упраўленне МНС замест таго, каб вынесці прадпісанне Аршанскай ГВК пра недапушчальнасць руху гарадскіх маршрутаў аўтобусаў па аварыйным мосце, даслала адказ “што гэта не ўваходзіць у іх кампетэнцыю”.

 

ДАІ пацвердзіла, што мост знаходзіцца ў аварыйным стане і праезд аўтатранспарту масай больш за 10 тон забаронены, але на якой падставе па мосце праходзіць рух гарадскіх аўтобусаў масай 28 тон зразумелага адказу ДАІ не дала.

 

Аўтобусны аўтапарк № 3 не жадае мяняць схему руху аўтобусаў гарадскіх маршрутаў і ў далейшым будзе падвяргаць небяспекі жыхароў горада, спасылаючыся на схему перавозак зацверджанай “Заказчыкам”.

 

У цяперашні час у пракуратуру па кожным з адказаў пададзены заявы з мэтай даць прававую адзнаку дзеянням чыноўнікаў.

 

Болей навін