У Пружанскім раёне людзі патрабуюць пераносу дарогі

04 ліпеня 2013 16:07  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Пружанскім раёне ў вёсцы Новыя Засімавічы людзі ў межах кампаніі Рада Народных Дэпутатаў змагаюцца за перанос дарогі, якую мясцовыя ўлады правялі ў шчыльную да жылога дому.

 

Дадзеная дарога ставарае перашкоды, як жыхарам дому, так і іншым вяскоўцам. Так, у зімовы перыяд шчыльнае прыляганне дарогі да дому стварае небяспеку падзення снегу і лёду на галовы мінакоў, а ўлетку мясцовыя аматары алкаголю выкарыстоўваюць вокны дому як піўны столік, за якім можна выпіць і пагутарыць, распавядае актывістка аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Наталля Шчарбачэнка.

 

З яе словаў, жыхары вёскі ўжо звярталіся да кіраўніцтва сельсавету і камунальных службаў, але безвынікова. У выніку яны былі вымушаныя скласці калектыўны зварот, які накіравалі ў міліцыю, сельсавет і камунальшчыкам. “Людзі вельмі ахвотна падпісваліся. За гадзіну мы сабралі больш за палову з прыблізна 40 подпісаў”, – распавядае Наталля Шчарбачэнка.

 

Зараз жыхары Новых Засімавічаў чакаюць адказу на зварот.

Болей навін