У Пружанскім раёне актывісты БХД дамагаюцца перакрыцця небяспечнай дарогі
У Пружанскім раёне ў вёсцы Новыя Засімавічы актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” у межах кампаніі “Рада Народных Дэпутатаў” хочуць перакрыць небяспечную дарогу.
Як паведаміла сябра БХД Наталля Шчарбачэнка, дарога праходзіць уздоўж мясцовай крамы. З-за шэрагу будынкаў дарога зусім не праглядаецца, што прыводзіць да небяспечных выпадкаў. Так, нядаўна мясцовы хлопчык патрапіў пад колы аўтамабіля, на шчасце ўсё абышлося бяды не здарылася.
Неаднаразовыя звароты грамадзянаў у сельсавет да нічога не прывялі. Цяпер актывісты збіраюцца складаць калектыўны зварот і сумесна патрабаваць вырашэння дадзенага пытання.