У Воршы народныя дэпутаты БХД патрабуюць зрабіць бяспечнымі ходнікі
У межах кампаніі “Рада народных дэпутатаў” жыхары дома 28 па вуліцы Флёрава ў Воршы звярнуліся да актывістаў БХД з просьбай дапамагчы навесці парадак у двары іх дома.
З гэтай мэтай быў арганізаваны збор подпісаў па пытаннях, якія хвалююць жыхароў дому. Зварот накіраваны ў Аршанскі раённы выканаўчы камітэт, паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД у Воршы Яўген Анішчанка.
У дасланым звароце адзначаецца:”У двары дома 28 па вуліцы Флёрава адсутнічае асфальтавае пакрыццё на ходніках і пляцоўках ля ўваходаў у пад’езды дому. Рэшткі асфальту на ходніках і каля пад’езду ўяўляюць небяспеку для жыхароў дому. Двое жыхароў дому ўжо атрымалі пераломы, рухаючыся па ходніках уздоўж дома 28.
Патрабуем заасфальтваць ходнікі і пляцоўкі ля пад’ездаў, таксама прывесці ў парадак каналізацыйныя люкі”.