Менскія актывісты БХД працягваюць акцыі ў абароны прыроды (фота)

07 жніўня 2013 11:31  |  Рада Народных Дэпутатаў

Менскія актывісты БХД у межах кампаніі “Рада Народных Дэпутатаў” працягваюць акцыі ў абароны прыроды.

 

На гэты раз  яны выехалі на дзялянку расліны ”эхінацысціс лопасны”, якая ўваходзіць у шасцёрку іннвазіўных раслін і следам за баршчэўнікам заваёўвае Беларусь. Родам яна з Паўночнай Амерыкі, распаўсюдзілася як дэкаратыўная,  найбольш любіць  расці ўздоўж дарог і рэчак, а таксама на сметніках.

 

 Якраз у такім малапрыемным месцы давялося выдзіраць шматмятровыя ліяны ў вёсцы Мацавічы Валожынскага раёна. На шчасце,  шышкі яшчэ не выспелі, інакш маглі б лопацца і выкідваць слізь з насеннем. За што, уласна, і празвана расліна “шалёным агурком”.

 

Праведзена тлумачальная работа з мясцовым насельніцтвам.  

 

Менскія актывісты БХД працягваюць акцыі ў абароны прыроды (фота)Менскія актывісты БХД працягваюць акцыі ў абароны прыроды (фота)Менскія актывісты БХД працягваюць акцыі ў абароны прыроды (фота)

Болей навін