Народныя дэпутаты БХД на Бабруйшчыне змагаюцца за рамон вуліц (Фота)
Мясцовыя ўлады пачалі рамонт дарогі на вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Сергеевічы Кіраўскага раёну пасля году змагання за гэты рамонт мясцовай заснавальніцы БХД Амельчанкі Валянціны Афанасьеўны.
Пра гэта прэс-службе БХД паведаміла каардынатарка БХД па Магілёўскай вобласці з Бабруйску Таісія Карпаўна Кабанчук: “На вуліцы стаялі лужыны, улетку былі проста непралазныя балоты. Цягам году людзі збіралі подпісы, шмат разоў тэлефанавалі ў сельсавет. І вось нарэшце навезлі гравію, пачалі засыпаць. Валянціна Амельчанка арганізавоўвала ўсё гэта.”
Таксама Таісія Кабанчук распавяла, што ў самім горадзе Бабруйску народныя дэпутаты БХД таксама змагаюцца за рамонт вуліц: “Заснавальніца БХД Ірына Калоша ў Бабруйску спрабуе дамагчыся рамонту ў завулку Паўночны, напісала заяву ў выканкам і тэлефануе, кантралюе працэс. Гравій прывезлі, але насыпалі не там дзе трэба, дык яна збіраецца ісці ў ЖЭС.”.