Абяцанкі-цацанкі: запланаваны на 2011 год смеццепераапрацоўчы камбінат нават не пачалі будаваць (фота)

18 кастрычніка 2013 09:38  |  Рада Народных Дэпутатаў

Новы віцебскі смеццепераапрацоўчы камбінат, які ўлады горада абяцалі
адчыніць яшчэ ў 2011 годзе каля вёскі Копці, нават не пачынаў будавацца. На
ягоным месцы пабудаваная толькі трансфарматарная падстанцыя ды праведзеныя
лініі электраперадач.

У гэтым на свае вочы ў межах кампаніі “Рада Народных дэпутатаў”
упэўнілася віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец. “Тут
толькі гэтая падстанцыя, ЛЭП, нейкія лужыны, каляіны. А ў астатнім тут конь не
валяўся. Ніякае будаўніцтва нават і не пачыналася”, – адзначыла яна.

Таццяна Севярынец таксама распавяла, што ў адміністрацыі свабоднай
эканамічнай зоны “Віцебск” ёй паведамілі, што будаўніцтва камбінату
не вядзецца праз адсутнасць інвестараў.

У сувязі з гэтым каардынатарка БХД мае намер на наступным тыдні звярнуцца
ва ўпраўленне адміністрацыі па справах прэзідэнта ў Віцебскай вобласці і да намесніка
старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатоля Дзівуліна, які курыруе пытанні
будаўніцтва, каб даведацца, калі ж распачнецца даўно абяцанае ўзвядзенне
камбінату.

Болей навін