Жыхары Асіповіцкага раёна пратэстуюць супраць ліквідацыі Свіслацкага сельсавету

29 кастрычніка 2013 11:15  |  Рада Народных Дэпутатаў

Жыхары Асіповіцкага раёна пратэстуюць супраць
ліквідацыі Свіслацкага сельсавету

 

У Асіповіцкім раёне мясцовыя жыхары
пратэстуюць супраць магчымай ліквідацыі Свіслацкага сельсавету і далучэння яго
тэрыторый да Ліпеньскага і Ясеньскага сельсавету. Адпаведная прапанова
асіповіцкіх уладаў была надрукаваная ў газеце “Асіповіцкі край” за 11
кастрычніка.

 

Супраць такога рашэння ужо падпісаліся 330
чалавек з самой Свіслачы і суседніх вёсак, паведаміла каардынатарка аргкамітэту
па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Ніна Сакава.

 

Рашэнне аб прывязцы тэрытоыі сельсавету да
сяльгаспрадпрыемства “Белшына-агра” сяляне лічаць недарэчным, а
прапанову скасавання сельсавету – непісьменнай. У звароце да старшыні
Асіповіцкага райвыканкаму, адзначаецца, што мноства прадпрыемстваў на тэрыторыі
сельсавету ніяк незвязаныя з “Белшына-агра”, у той час як многія
жыхары Свіслачы і наваколля працуюць на шклозаводзе ў Ялізаве.

 

Больш за тое, адначаюць падпісанты, менавіта дзеянні
ўладаў па скасаванні шэрагу прадпрыемстваў, сталовак, крамаў, шпіталю спрыялі
знішчэнню інфраструктуры Свіслачы і адтоку мясцовага насельніцтва.У той час, як
прапановы сялянаў (у тым ліку і Ніны Сакавай) па адраджэнні Свіслачы (стварэнні
Цэнтру экалагічнай эстэтыкі, пабудове мосту праз Бярэзіну, адраджэнню
гістарычнай памяці і гэтак далей) паспрыялі б стварэнню новых працоўных месцаў
і новаму росквіту сталіцы былога Свіслацкага княства.

 

“Гледзячы на тое, што адбываецца сёння,
складваецца ўражанне, што нашу Свіслач і наваколле папросту хочуць сцерці з
мапы Беларусі. Найбагацейшы гістарычны пласт засыпаецца паўпраўдай, увесь час
перакрайваюцца факты… Памяць – наш аргумент на карысць жыцця людзей”, –
падкрэсліваецца ў звароце.

Болей навін