Таццяна Севярынец перадала Віцебскаму дому-інтэрнату 60 кніг (фота)

29 кастрычніка 2013 13:34  |  Рада Народных Дэпутатаў

Каардынатарка аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па Віцебску
Таццяна Севярынец 29 кастрычніка перадала Віцебскаму дому-інтэрнату для
састарэлых і інвалідаў 60 кніг.

Паводле яе словаў, раней
актывісты БХД ужо перадавалі інтэрнату кнігі, перадусім класічнай літаратуры, і
выхаванцы папрасілі перадаць больш звычайнага чытва, што і зрабіла зараз
Таццяна Севярынец.

Таксама раней віцебскія актывісты
БХД перадавалі кнігі анкалагічнаму цэнтру і, перадусім хрысціянскага зместу,
дзіцячаму сацыяльнам прытулку. “Такіх установаў у Беларусі вельмі шмат, і
яны заўсёды радыя любой дапамозе”, – адзначыла Таццяна Севярынец.

Болей навін