Вучэнні “Захад-2013” пакінулі пасля сябе палігоны смецця (фота)
Заканчэння леташніх вайсковых вучэнняў “Захад – 2013”, што
праходзілі каля мястэчка Гожа (Гарадзенская вобл.) гарадзенцы чакалі з
нецярплівасцю. Вельмі ўжо ім
да спадобы тыя мясціны, багатыя на разнастайнія віды грыбоў. Чакалі і дачакаліся…
Што ўбачылі? Кіпы смецця ў
выглядзе парэшткаў “жаўнерскіх пайкоў”, жасцянак “ялавічына
тушоная”, пластыкавыя бутэлькі (былі праблемы з пітной вадой), калючы дрот
і інш.
Няўжо ў бюджэце вучэнняў
не знайшлася пара рублёў на смеццявыя кантэйнеры і на іх вываз? А мо вайскоўцы
так цешыліся з перамогі над умоўным ворагам, што пакінулі “яму” права
прыбірацца на “яго” тэрыторыі? І запамятавалі, што хоць гэта і
палігон, але ж перадусім лес, нягледзячы нават на танкавыя дарогі ў ім.
“Да сваёй зямлі трэба
ставіцца менавіта як да СВАЁЙ. Гэта “цвікі-бальшавікі” ўбівалі ў
галаву, што “всё кругом колхозное, свё кругом нічьё”. Таму і адносіны
такія да сваёй зямлі. І да краіны таксама. Да дзяржавы ўрэшце. Шкада… Трэба
мець павагу і асабістую адказнасць за кожную частку сваёй (нашай) зямлі, сваёй
(нашай) краіны, дзяржавы. Будзе адказнасць, то і смецце кідаць наўкол не
будзем. Бруд, што застаецца па чалавеку раўняецца колькасці бруду ў яго галаве.
Трэба выкідваць смецце са сваіх галоў. Рабіць “вялікую прыборку”, як
гавораць на флоце. Але ж хто прыбярэ “смеццевыя палянкі”?”
– задаецца
пытаннем актывіст аргкамітэту БХД Сяргей Верамеенка.