Пад Воршай мужчына тэрарызуе вёску: міліцыя бяздзейнічае
У вёсцы Стаўры Аршанскага раёну былы сябар ОБХСС (аддзелу па барацьбе з
крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці) тэрарызуе мясцовых жыхароў, здзекуецца са
старых і малых.
Пра гэта паведаміў стараста вёскі, сябар аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Ігар Грышанаў.
Аднак, паводле яго словаў, усе звароты ў міліцыю вынікаў не даюць –
міліцыянты іх па-просту ігнаруюць. “Я амаль што на каленях іх прасіў, але нічога не дапамагае”, – адзначыў Ігар Грышанаў.