Калектыўны зварот менчукоў згубіўся ў ЖЭУ

30 лістапада 2013 11:08  |  Рада Народных Дэпутатаў

У
Жыллёва-эксплуатацыйным упраўленні ЖЭУ-92 ЖРЭА Кастрычніцкага раёна Менска не
быў зарэгістраваны калектыўны зварот жыхароў дому па адрасе Ленінградская, 3,
адасланы 3 верасня. “Высветліць прычыну адсутнасці рэгістрацыі звароту не
прадастаўляецца магчымым, так як з аператарам ПЭВМ прыёмнай ГП ЖЭУ № 92 у
цяперашні час скасаваны працоўны кантракт”, – гаворыцца ў адказе ЖРЭА,
куды пасля нерэагавання ЖЭУ-92 быў дасланы паўторны зварот.

 

Што тычыцца,
прапаноў, якія агучылі жыхару дому па Ленінградскай 3, то ЖРЭА паабяцаў
выканаць толькі адну з іх, паведаміў ініцыятар зварот у межах кампаніі
“Рада Народных Дэпутатаў” БХД Максім Гацак.

 

“Бягучы
рамонт асфальтабетоннага пакрыцця дваровага праезду плануецца выканаць да 16.12.2013.
Па пытанні агароджы дзіцячай гульнявой пляцоўкі тлумачым, што згодна з
будаўнічымі нормамі агароджа дзіцячых гульнявых пляцовак не прадугледжана.
Задаволіць Вашу прапанову аб пераносе кантэйнернайпляцоўкі ў цяперашні час не
ўяўляецца магчымым”, – адзначылі ў ЖРЭА.

 

Нагадаем, у звароце гаварылася, што ў жыхароў дому “выклікае занепакоенасць
дарожнае пакрыццё , якое змяшчае мноства ям і западзін, з-за чаго падчас
дажджоў і раставання снегу, частка двара ператвараецца ў непраходнае
балота”.

 

Таксама аўтары звароту
адзначалі, што ў двары (вуліца Ленінградская – Міхайлаўскі сквер – вуліца
Кірава – вуліца Бабруйская) знаходзяцца тры дзіцячыя пляцоўкі, на якіх
рэгулярна спяць , п’юць і спраўляюць сваю патрэбу людзі, якія вядуць асацыяльны
лад жыцця.У сувязі з гэтым пускаць на гэтыя пляцоўкі дзяцей, для якіх і
прызначаны пляцоўкі, не ўяўляецца магчымым; да таго ж марнуюцца намаганні, час
і сродкі гарадскіх уладаў і камунальных службаў па прывядзенні гэтых пляцовак у
належны выгляд.Каб пазбегнуць гэтай праблемы,
жыхары прапан
авалі абгарадзіць адну з пляцовак высокай агароджай,
якая зачыняецца на ноч, а дублікаты ключоў ад яе раздаць жыхарам двару, якія
маюць непаўналетніх дзяцей.

 

Апроч таго, у звароце прапанавалася сумясціць размешчаныя па суседству два ўчасткі
са смеццевымі кантэйнерамі ў адзін, паколькі адзін з іх, размешчаны пасярод двара і ля дзіцячай пляцоўкі, прыводзіць да
антысанітарыі і псуе знешні выгляд тэрыторыі.

Болей навін