Таццяна Севярынец. Дарагія мае старыкі (Працяг нататкі “Лёс беларусаў”, Фота, Відэа)

21 снежня 2013 17:03  |  Рада Народных Дэпутатаў

Татарчукі,
Леанід Фаміч і ягоная жонка-інвалід
спадарыня Юзэфа
, ужо чакаюць мяне. Калі
не бачымся тыдзень, хвалююцца, хаця я
папярэджваю звычайна, наколькі магу
затрымацца. І ўжо рыхтуюць маленькі
гасцінчык. З задавальненнем чытае спадар
Лявонцій часопісы Архе, якія я яму
прыношу.

 

Каб слухаў радыё “Свабоду”,
здабыла ў добрых людзей (мастачка
Святлана Баранкоўская ахвяравала)
магнітафон з радыё. Задаволены!

 

І самае
цяжкае і балючае –пошук адзінай дачкі
Вольгі і ўнучачкі Сандры (Аляксандры).
Вельмі сумуюць старыя. Няма звестак аж
з 2003 году, калі, забраўшы малую, з’ехала
ў Нямеччыну, у Мюнхен да мужа Клауса
Крэнцэна, з якім пазнаёмілася на Віцебскім
Белвесце. Куды толькі не пісалі, праз
каго толькі не шукалі! Пісьмаў,
адказаў-кіпа. Безвынікова. Захаваўся
мюнхенскі тэлефон, папрасіла Юлю
Фралову (зараз як раз у Нямеччыне) звязацца
з Клаусам Крэнцэнам. Адказ кароткі: не
жыве тут, не ведаю.

 

Упершыню ў жыцці
выходжу на сайты “Жді меня” і анлайн-пошук
людзей. Прашу, каб паспяшылі, бо слабенькая
зусім спадарыня Юзэфа. Аднесла фатаздымкі
дачкі і ўнучкі, якія сканавала для
сайтаў. Плачуць. Кажа спадар Лявонцій:”
Каб мне ўнучачку пабачыць, узяў бы на
рукі і не пускаў бы на зямлю”. І просіць:”
Так хачу быць карысным вам. Можа, яшчэ
прыгажуся?” Зразумела ж! Толькі б даць
ім надзею, што знойдуцца і дачка, і
ўнучачка!

 

Таццяна Севярынец. Дарагія мае старыкі (Працяг нататкі "Лёс беларусаў", Фота, Відэа) 

 

 

Болей навін