Берасцейскія ўлады заклікаюць гараджанаў разам піць гарэлку: так “весялей” (фота)
«Піць гарэлку “Хлебников” разам весялей!!!» – такі схаваны
сэнс і амаральны заклік на правах рэкламы карумпаваныя ўлады Берасця размясцілі на маршрутных аўтобусах горада, паведамляе берасцейскі актывіст аргкамітэту БХД Фёдар
Петрусевіч.
Паводле яго
словаў, грамадскасць горада Брэста абураная прапагандай п’янства на
грамадскім транспарце. І раней народ
спайвалі, але такой публічнай прапаганды п’янства яшчэ не было ніколі. “Агульнавядома, што
павелічэнне ўзроўню продажаў гарэлкі прапарцыйна павялічвае адпаведна і рост
алкагалізму сярод насельніцтва. Рост алкагалізму да некалькіх соцень тысяч
чалавек цягне і рост смяротнасці, звязанай з ужываннем алкаголю, а гэтак жа
павялічвае колькасць загінулых у дарожна-транспартных здарэннях, учыненых па
віне нецвярозых кіроўцаў.
Неабходна памятаць, што ў стане алкагольнага ап’янення здзяйсняецца кожнае
пятае злачынства”, – адзначае
актывіст.
Найбольшую
трывогу сярод грамадзянскай супольнасці выклікае і імклівы рост алкагалізму
сярод непаўналетніх, на якіх і разлічана такая «прышпільная» рэклама гарэлкі. Лічыцца,
што ўжыванне алкаголю ў юнацкім узросце амаль у 80% выпадкаў прыводзіць да
алкагалізму.
За апошнія
семнаццаць гадоў “барацьбы” уладаў за здаровы лад жыцця спажыванне
алкаголю на душу насельніцтва ў Беларусі павялічылася амаль удвая, а за пяць
апошніх гадоў алкагалізм сярод жанчын вырас у чатыры разы. Беларусь у два разы
перавысіла бяспечны ўзровень спажывання алкаголю, які, згодна з дадзенымі
Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, павінен быць менш за восем літраў на душу.
Не за гэтую ці «стабільнасць» па росце алкагалізму на кожным
кроку выступаюць ўлады ?
Афіцыйныя сродкі
масавай інфармацыя стала адзначаюць поспехі вытворцаў лікёра-гарэлачных вырабаў,
у тым ліку і адзначаюць лідэраў па рэалізацыі гэтай прадукцыі ў краіне. Па
дадзеных статыстыкі, ў 2012
годзе было выраблена больш за 151 мільёнаў літраў гарэлкі, а гэта на 7% больш чым у 2011 годзе. Па
некаторых дадзеных гадавы даход карупцыянераў ад продажу алкаголю складае каля
двух мільярдаў даляраў (кошт указаныў далярах, бо такую астранамічную суму ў беларускіх
рублях проста нельга выказаць).
Варта асабліва
адзначыць і той факт, што, на фоне росту вытворчасці алкагольнай прадукцыі і
п’янства, дзяржава пачала рэзка скарачаць сацыяльныя выдаткі і гэта, як
аказалася, не выпадкова. Беднасць і п’янства ўзаемазалежныя – чым больш
бедных, тым больш даходы вытворцаў алкаголю. Значнае скарачэнне выдаткаў на
ахову здароўя, якое зрабіла практычна недаступным аказанне неабходнай
медыцынскай дапамогі для пераважнай колькасці народа, амаральная ўлада ў поўнай
меры кампенсавала даступнасцю алкаголю. Правядзенне на дзяржаўным узроўні так
званых дажынак, святаў горада, кварталўа, вуліцы, вёскі і проста ўзбочыны мае на ўвазе, перш за ўсё, народныя гулянні з абавязковай
масавай папойкай.
У Беларусі,
нароўні з беспрэцэдэнтным павелічэннем выпуску алкагольнай прадукцыі і яе
агрэсіўнай рэкламай, перыядычна прымаюцца, для імітацыі барацьбы з алкагалізмам,
адначасова і сціплыя антыалкагольныя праграмы і нават адзін раз у годзе
праводзіцца дзень прафілактыкі алкагалізму. У рамках адной з такіх
антыалкагольных кампаній, улады горада Брэста вырашылі істотна павялічыць
продаж гарэлкі «Хлебников». Для
вырашэння гэтай «праблемы» ўлады размясцілі на маршрутных аўтобусах «прышпільную»
рэкламу, з сэнсу і зместу якой вынікае, што піць гарэлку разам весялей, чым
аднаму, а святочная кампанія бывае толькі з гарэлкай. Рэклама заклікае пашыраць
шэрагі п’яніц: двое пітушчых разам вып’юць ў два разы больш чым адзін, а
святочнай кампаніі без гарэлкі не бывае. Размяшчэнне такой дакучлівай
рэкламы на аўтобусах – гэта ўжо адкрыты здзек з беларускаганароду. У аўтобусах ездзяць
дзеці, на якіх і робіцца разлік. Маладое пакаленне, на думку ўладаў, павінна
цвёрда засвоіць, што піць разам – весялей. І хай цяпер клапатлівыя бацькі
паспрабуюць растлумачыць сваім дзецям, што гарэлка прыносіць не весялосць і
свята, а перш за ўсё дэградацыюасобы, гора і няшчасце…
“Узнікае
лагічнае пытанне: чаму уладам становіцца весялей ад некалькіх сотняў тысяч
алкаголікаў, больш за дзесятак тысяч памерлых і загінулых у ДТЗ па прычынах,
звязаных з ужываннем алкаголю?”, – адзначае Фёдар Петрусевіч, прапануючы
замест гэтага размяшчаць інфармацыю пра шкоду п’янства на кожным стэлажы
алкагольнай прадукцыі.