Віцебскія ўлады адмовіліся ад будаўніцтва смеццепераапрацоўчага камбінату?

13 студзеня 2014 09:52  |  Рада Народных Дэпутатаў

Будаўніцтва
смеццепераапрацоўчага камбінату ў Віцебску, які мусіў бы быць адчынены, яшчэ ў
2011 годзе, няма нават у планах на 2014 год. Пра гэта паведаміў дэпутат Палаты
прадстаўнікоў ад Віцебскай-Горкаўскай акругі № 17 Генадзь Грыцкевіч падчас
сустрэчы з віцебскай абласной каардынатаркай аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таццянай Севярынец.

 

Разам ў тым
Генадзь Грыцкевіч адзначыў неабходнасць будаўніцтва камбінату. Яго памочнік
паведаміў, што па гэтай справе рыхтуецца дэпутацкі запыт.

 

У сваю чаргу
віцебскія хрысціянскія дэмакраты збіраюцца ўздымаць дадзенае пытанне падчас
мясцовай кампаніі і збіраць подпісы за будаўніцтва смеццепераапрацоўчага камбінату,
паведаміла Таццяна Севярынец. Пры гэтым яна падкрэсліла, што грошы на
будаўніцтва камбінату, хутчэй за ўсё былі выдзеленыя ў 2010-2011 гадах, але
куды яны дзеліся, не вядома.

 

Нагадаем, новы віцебскі смеццепераапрацоўчы камбінат, які
ўлады горада абяцаліадчыніць яшчэ ў 2011 годзе каля вёскі Копці, нават не пачынаў будавацца. На
ягоным месцы пабудаваная толькі трансфарматарная падстанцыя ды праведзеныя
лініі электраперадач.

Болей навін