Актывісты БХД распыталі бабруйчанаў пра іх праблемы (фота)
Бабруйскія
актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” 6 лютага па-за межамі мясцовай кампаніі наведалі дамы
гараджанаў, каб распытаць у іх пра іхныя праблемы і распавесці пра БХД.
“Гэта значна
лепш чым проста збіраць подпісы за сябе. Мы баяліся, што ў гэтых дамах,
пабудаваных для былых вайскоўцаў, нас сустрэнуць непрыхільна, але ўсё сталася
наадварот. Было вельмі цікава і карысна: яны нам распавядалі пра свае праблемы,
мы ім пра БХД, дзяліліся меркаваннямі”, – распавяла каардынатарка
аргкамітэту БХД Таісія Кабанчук.