Менскі раён: спачатку забралі дарогу, а затым і ўчастак
У вёсцы Крылава
Гаранскага сельсавету Менскага раёну у 2010 годзе дырэктару гандлёвага дому
“Ждановічы” Аляксандру Ралько быў вылучаны зямельны ўчастак. Пры
гэтым яму насуперак закон быў аддадзены і кавалак дзяржаўнага з’езду з
дзяржаўнай дарогі, у выніку чаго пад’езду да свайго ўчастку пазбавілася
Валянціна Вяжэвіч.
Спробы разабрацца
з захопнікам дарогі выніку не давалі, а на шматлікія звароты ў дзяржаўныя
органы прыходзілі адны адпіскі. У выніку ў 2012 годзе Валянціна Вяжэвіч была
змушаная звярнуцца ў суд супраць Гаранскага сельсавету і Менскага райвыканкаму.
Працэс праходзіў
са шматлікімі парушэннямі. Валянціна Вяжэвіч і яе сын у якасці яе прадстаўніка
двойчы спрабавалі адхіліць суддзю, але гэта нават не было зафіксавана ў
пратаколах. Суддзя неаднаразова прыпыняў працэс са нібыта “са згоды
бакоў”, аніякай згоды пры гэтым у нікога не пытаючыся.
Хаця Аляксандр
Ралько праходзіў у працэсе толькі як зацікаўленая асоба, тады як адказчыкамі
былі ўлады, ён падаў позву супраць Валянціны Вяжэвіч аб прызнанні несапраўдным
рашэння пра вылучэнне ёй участку для выпасу жывёлаў. У выніку усе патрабаванні
Аляксандра Ралько былі задаволеныя, Валянціну Вяжэвіч пазбавілі памежнага
ўчастку для выпасу і запатрабавалі спагнаць з яе судовыя выдаткі.
Абскарджванне ў
абласным і Вярхоўным судах выніку не далі. “Яны не бачаць парушэнняў
закону, але абараняюць гонару мундзіру”, – адзначыла Валянціна Вяжэвіч. 8
студзеня 2014 года Валянціна Вяжэвіч была на прыёме ў старшыні ВС Валянціна
Сукалы, але адказу пакуль не атрымала.
Спадарыня таксама
адзначыла, што дадзенае беззаконне і ігнараванне закону прымусілі яе ўдзельнічаць
у мясцовай кампаніі, каб абараніць праўду.