Берасцейскі мэр-карупцыянер выйшаў сухім з вады

28 сакавіка 2014 15:19  |  Рада Народных Дэпутатаў

Мэр-карупцыянер
Брэста Аляксандр Палышэнкаў, замяшаны ў афёрах з долевым будаўніцтвам і
прадастаўленнем зямельных участкаў, апынуўся не па зубах “моцнаму” прэзідэнцкаму
кіраванню.

 

У выніку афёр
кіраўніцтва горада, якія ажыццяўляюцца пры ўшчыльненні існуючай забудовы на
незаконна адвадзімых зямельных участках, у бюджэт горада недаатрымана некалькі
дзесяткаў мільёнаў даляраў.

 

Ушчыльненне
забудовы і адвод зямельных участкаў неахайным забудоўшчыкам робіцца, як правіла, на падставе
падробленых дакументаў і незаконных рашэнняў гарвыканкама. У гэтым выпадку,
трэба меркаваць, адбываюццаценявыя разлікі паміж мэрам і забудоўшчыкам за зямельныя ўчасткі, інжынерныя
камунікацыі, пад’язныя дарогі і за прэстыжнасць іх месцазнаходжання.

 

Указы,
якія рэгулююць долевае будаўніцтва, парадак адводу зямельных участкаў і іх
забудовы, мясцовыя органы ўлады і суды цалкам ігнаруюць. Масавыя звароты
грамадзян да кіраўніцтва краіны, аб аднаўленні кантролю за выкананнем
законнасці ў органах улады, засталіся без адказу.

 

Адным з характэрных прыкладаў карупцыйных правапарушэнняў
пры ўшчыльненні забудовы з’яўляюцца адносіны А.Палышэнкава і СТАА «Дэмарш».
Будаўніцтва двух новых жылых шматкватэрных дамоў па вул. 28 ліпеня ў Брэсце
істотна ўшчамляе жыллёвыя правы суседніх дамоў – практычна не засталося месцаў
для адпачынку і паркоўкі. Для прыкрыцця ценявой угоды, у назвах аб’ектаў, звычайна дадаюць словы : «… з добраўпарадкаваннем
прылеглай тэрыторыі…». На загадзя падробленых эскізных праектах наўмысна не
паказваюць побач стаячыя жылыя дамы.

 

На сайце «Долевае будаўніцтва – СТАА «Дэмарш»»

http://dom.demarsh.by/dolevoe-stroitelstvo.html пералічаныя
ўсе ўгоды па недарэчным прадастаўленні ў цэнтры горада
зямельных участкаў:

– Брэст, праспект Машэрава, 59/1, 15-кватэрны жылы дом
з офіснымі памяшканнямі на 1-м паверсе ;

– Брэст, вул Ясеневай, 20, 175-кватэрны жылы дом.

– «Бізнес – Цэнтр», вул. Маскоўская (паміж ДК і адміністрацыяй
Маскоўскага выканкама); Зацверджаны праект, пачаты агульнабудаўнічыя працы.

– Брэст, вул. Савецкая, 12, Бізнес -цэнтр “Дзелавы
Дом”;

– Брэст, вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 42,
адміністрацыйна-гандлёвы будынак;

– Брэст, вул. Савецкая, 14, Салон прыгажосці “Гламур”;

– Прыдарожны сэрвіс на 7-м кіламетры трасы M1;

– Жылы квартал шматпавярховых жылых дамоў і
прыбудаванага гандлёва-бытавога комплексу па вул. Чырванасцяжнай.
Прадпрымальнікі Брэста ведаюць, што, не атрымліваючы нічога наўзамен, у такіх
месцах дазвол на будаўніцтва проста так не выдаецца…

 

Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў, нягледзячы на дзясяткі
тысяч пісьмовых зваротаў грамадзян па фактах карупцыі і самавольства з боку
кіраўніцтва гарвыканкама, адмовіўся праводзіць праверку выканання законнасці
пры прыняцці незаконных рашэнняў. Старшыня Савета дэпутатаў Генадзь Масько паступіць інакш не мог, так
як ён з’яўляецца найбольш важным звяном па ўтойванню карупцыйных
правапарушэнняў у Брэсцкім гарвыканкаме.

 

Берасцейскі мэр-карупцыянер выйшаў сухім з вады
Берасцейскі мэр-карупцыянер выйшаў сухім з вады

Болей навін