Супрацоўнікі МУС пагражаюць крымінальным пераследам за патрабаванне выконваць Канстытуцыю. Хто абароніць Канстытуцыю ад улады злодзеяў?

07 красавіка 2014 11:07  |  Рада Народных Дэпутатаў

У канцы 2011 года
на падставе заведама падробленых дакументаў і ў парушэнне Канстытуцыі Брэсцкім
аблвыканкамам быў заключаны інвестыцыйны дагавор з СТАА «Формула Жыцця»,
прадметам якога з’яўлялася прадастаўленне ў арэнду зямельных участкаў у горадзе
Брэсце без правядзення аўкцыёнаў, у тым ліку і для будаўніцтва аптэкі у міжкалоннай
прасторы жылога дома №
32 па набярэжнай Скарыны ў г. Брэсце
.

 

Загадзя
падробленыя дакументы з мэтай незаконнага завалодання чужой уласнасцю былі
падпісаныя службовымі асобамі Брэсцкага гарвыканкама і дырэктарам прадпрыемства
Валерыем Грыбанавым, былым супрацоўнікам Упраўлення справамі прэзідэнта. Раней,
займаючы пасаду старшыні Любанскага райвыканкама, Грыбанаў быў заўважаны ў карупцыйным скандале з
рэйдарскім захопам і спусташэннем СЗАТ “Любанскі кансервавы завод “Рассвет”
.

 

Члены камісіі па
выбарах зямельнага ўчастка, падпісаўшы акт з загадзя падробленымі звесткамі,
таксама прынялі ўдзел у падмане і парушэнні канстытуцыйных правоў грамадзян.
Праектная дакументацыя, якая змяшчае заведама недакладныя звесткі, распрацавана
ТАА «Армит» ( дырэктар Гайдуковіч М.М.).

 

Такім чынам,
Грыбанаў і карумпаваныя супрацоўнікі Брэсцкага гарвыканкама, пры будаўніцтве
аб’екта «Аптэка ў міжкалоннай прасторы жылога дома № 32 па набярэжнай Скарыны ў
г. Брэсце» ўчынілі адкрытае рабаванне і захоп нерухомай маёмасць сумеснага домаўладання,
чым істотна ўшчамілі канстытуцыйныя правы ўласнікаў кватэр.

 

Уласнікі кватэр у
канцы мінулага года вывесілі плакат з патрабаваннем выканання Канстытуцыі і
законаў. Для падаўлення канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян ўлада злодзеяў
прыцягнула супрацоўнікаў МУС. Па адбітках пальцаў былі ўсталяваныя аўтары
плакатаў, а ўсе актывісты, якія патрабавалі выканання Канстытуцыі і законнасці,
былі выкліканыя на допыты да ўчастковага інспектара і папярэджаныя аб іх
крымінальным пераследзе ў выпадку, калі яны фактычна не адмовяцца ад сваіх
канстытуцыйных і грамадзянскіх правоў.

 

На патрабаванні
грамадскасці аб захаванні законнасці ў Брэсцкім гарвыканкаме, загнаны ў кут мэр
горада Аляксандр Палышанкоў звычайна крычыць: «Я тут ЗАКОН!!!».

 

Да цяперашняга часу
ў гэтай гісторыі ні адзін чыноўнік – карупцыянер па факце вырабу і выкарыстання
загадзя падробных дакументаў і за ўціск канстытуцыйных правоў грамадзян не
прыцягнуты да адказнасці.

 

Супрацоўнікі МУС пагражаюць крымінальным пераследам за патрабаванне выконваць Канстытуцыю. Хто абароніць Канстытуцыю ад улады злодзеяў?
Супрацоўнікі МУС пагражаюць крымінальным пераследам за патрабаванне выконваць Канстытуцыю. Хто абароніць Канстытуцыю ад улады злодзеяў?
Супрацоўнікі МУС пагражаюць крымінальным пераследам за патрабаванне выконваць Канстытуцыю. Хто абароніць Канстытуцыю ад улады злодзеяў?

Болей навін