На калектыўны зварот менчукоў улады адказалі брутальнай адпіскай (фота)
На калектыўны
зварот 51-га жыхара дамоў па вуліцы Ленінградская, Кірава, Бабруйская і
Міхайлаўскі завулак у Менску адміністрацыя Кастрычніцкага раёну гораду адказала
брутальнай адпіскай, у якой фактычна адмовілася што-небудзь рабіць у квартале.
Подпісы былі сабраныя ў рамках кампаніі “Рада народных дэпутатаў”
прамоўцам аргкамітэту БХД Максімам Гацаком падчас мясцовай кампаніі.
У сваім звароце
жыхары кварталу прасілі
ўсталяваць супраць няправільных парковак бетонныя абмежаванні на ходніках
каля дамоў па адрасе Ленінградская 3, Міхайлаўскі завулак 4 і Кірава 5,
металічныя абмежаванні на газонах на супраць дамоў па Ленінградскай 1 і 3 (каля
іншых дамоў падобныя абмежаванні альбо ўжо ўсталяваныя, альбо ў іх няма
неабходнасці).
Таксама
падпісанты звароту прасілі перанесці смеццевыя скрыні ад дзіцячай пляцоўкі, а
саму пляцоўку агарадзіць, каб на ёй не пілі, не спалі і не спраўлялі свае патрэбы
звычайныя мінакі ды бяздомныя. Апроч таго, раённыя ўлады прасілі
пракантраляваць рамонт асфальтабетоннага пакрыцця ва ўсім двары.
Аднак у
Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну фактычна заявілі, што нічым гэтым яны
займацца не будуць, а рамонт асфальтабетонного пакрыцця ў іх запланаваны толькі
насупраць дому па адрасе Ленінградская 3. “Вы ўправе абскардзіць гэты
адказ у Менгарвыканкам”, – адзначаецца ў адказе.
“Менавіта
гэта мы і зробім”, – падкрэсліў Максім Гацак.