БХД збірае подпісы за павышэнне якасці медычнага абслугоўвання
Кампанію за якасную медыцыну і за павышэнне якасці медычнага
абслугоўвання грамадзян у паліклініках і бальніцах распачалі ў Гародні сябры
ініцыятыўныя групы партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
Пра гэта нашаму радыё паведаміў сябра партыі Сяргей
Верамеенка. Паводле яго, ужо падрыхтаваныя адмысловыя звароты па гэтых
пытаннях:
– Мы пакуль толькі пачынаем гэтую кампанію, зараз склалі
зварот да Міністэрства аховы здароўя, зварот да гарадзенскіх уладаў з тым, каб
павялічыць выдаткі на медычнае абслугоўванне з нашага гарадскога бюджэта. Каб
палегчыць менавіта грашовую сітуацыю саміх урачоў, самога медперсанала, бо
часцяком здараецца так, што людзі працуюць за невялікія грошы.
Цяпер сябры ініцыятыўнай групы партыі БХД праводзяць збор
подпісаў пад зваротамі, якія пазней накіруюць у адказныя органы. Таксама працуе
адмысловы тэлефон, на які можна звярнуцца са сваімі праблемамі ды абмеркаваць
гэтыя звароты МТС (29) 83 63 444.