У Магілёве дамагаюцца стварэння “сацыяльнага таксі”

15 мая 2014 13:19  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Магілёве
гараджане даслалі ў гарвыканкам калектыўны зварот за стварэнне “сацыяльнага
таксі”. Гаворыць экс-кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў
Яўген Дудкін:

 

“Сёння час руху,
і людзі з абмежаванымі магчымасцямі ўсё часцей сутыкаюцца з праблемамі
перамяшчэння, мабільнасці. Пад час выбарчай кампаніі да мяне звярнуліся
грамадзяне са сваёй праблемай – адсутнасцю ў Магілёве “сацыяльнага таксі” для
асоб, якія па сваім фізічным стане не могуць самастойна перамяшчацца: гэта і
інваліды-калясачнікі, і асобы сталага веку. Пры гэтым, што вельмі цікава, само
СТ нібы ёсць ў горадзе, але аб яго працы невядома людзям, якім патрэбны яго
паслугі”.

 

У звароце была
прапанова зрабіць працу СТ паводле варыянту аднаго з раёнаў Гомеля ці выказацца
ўладам пра сваё мерванне па вырашэнні гэтага пытання. “Я заняўся справай
складу калектыўнага звароту і ў хуткім часе пачалася кампанія па зборы
подпісаў. Пры гэтым, дадзеная акцыя ёсць працягам выканання маёй прадвыбарчай
праграмы, бо ў ёй быў вызначаны пункт “сацыяльныя праекты”, таму хоць перадвыбарчая
кампанія скончылася, але абяцанні ніхто не адмяняў і справа на месцы
працягваецца”, – адзначыў Яўген Дудкін.

 

На сённяшні дзень
у многіх буйных гарадах Беларусі маецца “Сацыяльнае таксі”: Менск, Віцебск,
Гомель, Берасце. Паўстае пытанне забеспячэння ўсіх грамадзян роўнымі правамі на
практыцы незалежна ад месца іх жахарства.

Болей навін