У Оршы праходзіць збор подпісаў за выкананне сацыяльных стандартаў у сферы медыцыны

21 мая 2014 13:24  |  Рада Народных Дэпутатаў

Як паведамляюць
ініцыятары кампаніі па зборы подпісаў – сябры аргкамітэту па стварэнні партыі
Беларуская хрысціянская дэмакратыя, у Оршы доўгі час назіраюцца праблемы ў
медыцыне. Гэта перш за ўсё недахоп спецыялістаў, асабліва вузкіх
спецыяльнасцяў. Калі лічыць па тых стандартах якія дзяржава ўвяла сама для сябе
ў раёне, на 1000 жыхароў дактароў менш чым патрэбна.

 

Другая праблема –
зацягнутае будаўніцтва новай бальніцы. За адносна кароткі час сабрана ўжо
тысяча подпісаў пад зваротам да Аршанскага райвыканкаму і Віцебскага абласнога
выканкаму. Усіх, хто таксама жадае падпісацца пад зваротамі, просяць тэлефанаваць
па нумары +375-33-3730871, дамовіўшыся пра сустрэчу праз тэлефон да ахвотнага
прыйдуць валанцёры.

 

Паралельна сябры
аргкамітэту БХД падалі ў выканкам заяўку на пікет на 31 мая, таксама па праблемах
медыцыны.

Болей навін