У Менску прайшлі партыйныя школы БХД (фота)
У суботу і нядзелю ў Менску прайшлі дзве партыйныя школы БХД:
7 чэрвеня – для менскіх сябраў аргкамітэту, 8 чэрвеня – для рэгіянальных. У
кожнай з іх удзельнічала прыблізна каля 30 чалавек.
Тэмай школаў была арганізацыя лакальных акцый ў міжвыбарны
перыяд: планаванне, размеркаванне абавязкаў, парвядзенне даследвання,
разработка мэтаў і задачаў, распрацоўка мэсіджу, камунікацыя з мэтавымі групамі
і СМІ і іншае.
Праводзілі школу Зміцер Кухлей і
Вольга Кавалькова, а таксама кіраўнікі БХД Віталь Рымашэўскі і Дзяніс Садоўскі.