“Маладыя дэмакраты” з АГП падтрымалі дзве ініцыятывы БХД
Гродзенская моладзь
Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» вырашыла ўключыцца ў
ініцыятыву БХД аб малым памежным руху і павелічэнні выдаткаў дзяржавы на ахову
здароўя.
У горадзе Гродна,
які з’яўляецца памежным адразу з дзвюма краінамі Еўрасаюза Літвой і Польшчай
пытанне аб увядзенні малога памежнага руху з’яўляецца найбольш актуальным. Бо
ад Гродна да мяжы з Літвой 30 км, а да Польшчы і таго менш – 20.
Пытанне аб малым
памежным руху па сваёй сутнасці закранае інтарэсы больш за мільён жыхароў памежных
раёнаў Рэспублікі Беларусь, а працэс ратыфікацыі і падпісання беларускай бокам
расцягнуўся ўжо на 4 гады. Хоць гэты дагавор пойдзе толькі на карысць
беларускай дзяржаве і дапаможа наладзіць рэгіянальныя сувязі паміж
краінамі-суседкамі, а таксама дапаможа спрасціць жыццё прыгранічнага
насельніцтва.
Зыходзячы з гэтага,
актывісты гродзенскай моладзі АГП «Маладыя дэмакраты» вырашылі ўключыцца ў
дадзеную ініцыятыву, бо чым больш людзей пачнуць нешта рабіць у гэтым кірунку,
тым хутчэй праблема будзе вырашана.
Па пытанні аховы
здароўя, усё нашмат прасцей – гарадзенская ўлада не выконвае праграму
мінімальных стандартаў у галіне фінансавання аховы здароўя. Таму гарадзенская
моладзь АГП «Маладыя дэмакраты» падтрымала і ініцыятыву БХД аб правядзенні грамадскіх
слуханняў па гэтым пытанні.