Акцыя ў Віцебску: актывісты “накармілі” гараджанаў абяцаннямі ад улады (фота)
Падчас
размовы з каардынатарам аргкамітэту БХД у Віцебскай вобласці Таццянай
Севярынец з намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкаму Анатолем Дзівуліным, ён
паабяцаў, што ў мікрараёнах Білева ў Віцебску “ўсё будзе”.
З гэтай нагоды актывісты БХД правялі флэш-моб
па гэтых абяцаннях, бо шмат чаго неабходнага 20-і тысячам насельніцтва Білева
было ўжо паабяцана: 2010 год – паліклінічны комплекс, 2011 год – закрыццё
палігону цвёрдых бытавых адходаў; будаўніцтва смеццеперапрацоўчага камбінату ў
раёне Касачы-Копці, за 30 кіламетраў ад мяжы горада, 2012 год – новая школа,
2014 год – дзіцячы садок. Абяцаюць улады і пошту.
Але да сённяшняга дня тут гэтых неабходных
аб’ектаў няма, адзначае Таццяна Севярынец.