Актывісты БХД перадалі ў Мінздар і Віцебскі гарвыканкам больш за 4 тыс. подпісаў (фота)
22 ліпеня ўдзельнікі
кампаніі “Народны кантроль” у Віцебску перадалі ў абласны і гарадскі выканкамы,
Віцебскі Савет дэпутатаў копіі подпісаў жыхароў мікрараёнаў Білева за
будаўніцтва паліклінічнага комплексу.
23 ліпеня арыгіналы подпісаў
былі перасланыя ў Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Прадстаўнікам уладаў было перададзена
4108 подпісаў на 271 аркушы. Агулам было сабрана 4756 подпісаў.
Як распавяла каардынатар
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
ў Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец, прадстаўнікі ўладаў былі здзіўленыя
такой колькасці подпісаў. Пры гэтым некаторыя з іх пажадалі поспехаў
удзельнікам кампаніі.