Жыхары Магілёву падалі калектыўны зварот за бяспеку пешаходнага пераходу

24 ліпеня 2014 17:21  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Магілёве жыхары горада
падалі калектыўны зварот ў шэраг дзяржаўных органаў з просьбай павышэння
ўзроўню бяспекі пешаходнага пераходу, які знаходзіцца на вуліцы Касманаўтаў
насупраць шэрагу інтэрнатаў (д. 21, 21а, 25) і іншых жылых будынкаў.

 

Як адзначыў Дудкін Яўген, былы
кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў 27 склікання па
дадзенай выбарчай акрузе, “у перыяд мясцовай перадвыбарчай кампаніі жыхары
дома ў гутарцы неаднаразова звярталі ўвагу на тую небяспеку дарожнага руху для
дзяцей і іншых пешаходаў, якая зыходзіла ў раёне пешаходнага пераходу каля іх
дома. Таму, не гледзячы на вынікі выбараў, мною быў складзены калектыўны зварот
і самі жыхары бліжэйшых дамоў змаглі вырашыць для сябе: неабходная ім бяспеку
іх дзяцей ці не. Тое, што грамадзяне самастойна арганізавалі працу і сабралі подпісы
за вырашэнне праблемы мясцовага ўзроўню кажа аб адным: усё ў нашых руках і мы
самі ў адказе за нашу будучыню – дзяцей. Як мне вядома, збор подпісаў
працягваецца”.

 

Што і казаць, калі на гэтым
участку дарогі маецца інтэнсіўны рух транспарту. Чаго толькі варта адно з
нядаўніх ДТЗ, калі паблізу сутыкнуўся тралейбус з некалькімі
аўто
.

 

Калектыўны зварот быў
адпраўлены па пошце па некалькіх адрасах: Магілёўскі гарвыканкам і аблвыканкам,
дарожна-маставое прадпрыемства і абласное аддзяленне ДАІ.

 

Жыхары бліжэйшых дамоў вуліцы
Касманаўтаў спадзяюцца, што ўлады прымуць меры па павышэнні ўзроўню бяспекі
пешаходнага пераходу, бо наперадзе яшчэ 1 верасня і колькасць дзяцей на вуліцах
горада толькі ўзрасце.

Болей навін