Работнікі “Забудовы” абураныя нясвоечасовай выплатай заробкаў

05 жніўня 2014 13:09  |  Рада Народных Дэпутатаў

Да Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі звярнуліся
рабочыя будаўнічага прадпрыемства “Забудова”, абураныя нясвоечасовымі
выплатамі заробку. Прыводзім тэкст звароту:

 

“Добры дзень. Турбуюць Вас працоўныя ААТ
“Кіруючая кампанія холдынгу “Забудова ” п. Чысць Маладзечанскі
р-н. На працягу многіх месяцаў (з лістапада 2013 г. па цяперашні час) нам
перасталі плаціць зарплату своечасова. Па нашых працоўных дагаворах заробак павінны
выплачваць нам 25-га чысла кожнага месяца. Аднак у гэты дзень нам альбо
“даюць падачку” ў выглядзе нейкай мізэрнай сумы (500 тыс.-1 млн.),
альбо не даюць грошай наогул. Астатнюю частку зарплаты наймальнік плаціць
нейкімі дзіўнымі маленькімі плацяжамі некалькі дзён, а то і тыдняў. Зварот да
наймальніка па тлумачэнні вынікаў не прыносіць (дырэктар проста не выходзіць да
працоўных). Прафсаюз наш нічога зрабіць не можа, бо, са слоў старшыні прафкама
Мікуліч Л. І., дырэктар яе проста не слухае. Можа вы зможаце як-то паўплываць
на нашага наймальніка, генеральнага дырэктара ААТ “Кіруючая кампанія
холдынгу “Забудова” Гайдукевіча Алега Пятровіча. Дзякуй Вам велізарны
за ўвагу да нашай праблемы. Мы будзем вельмі рады, калі Вашы прадстаўнікі
прыедуць да нас на заводы і правядуць сход з рабочымі.

 

І яшчэ адзін маленькі момант. Паводле звестак Белстата
намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі
Беларусь у чэрвені 2014 павялічылася ў параўнанні з маем 2014 на 2,4%, або на
142,6 тыс. рублёў. http://belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/otrasli-statistiki/naselenie/trud/operativnaya-informatsiya_8/o-nachislennoi-srednei-zarabotnoi-plate-v-iyune-2014-g/.

 

Аднак на нашым прадпрыемстве заробак рабочым не
ўздымалі ўжо больш за год. У доларавым эквіваленце рабочыя ўжо страцілі ад 70
да 100 USD у зарплаце ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры
вусным звароце да наймальніка з просьбай аб павышэнні з/п, атрымалі адказ, што
“нам і так павінна хапаць на жыццё”. Пры гэтым на прадпрыемстве
зрабілі больш жорсткім т.зв. “сістэму штрафаў”. Пазбаўляюць даплат і
прэмій нават за тое, што спазніўся на працу па прычыне адхілення ад ГРАФІКА
аўтобусу, які падвозіць працоўных на завод. Аўтобус арандуе ААТ “Кіруючая
кампанія холдынгу “Забудова” ў аўтапарка г. Маладзечна. Тлумачэнне
рабочых аб прычынах спазнення на працу па вышэйпаказанай прычыне пад увагу не
прымаюцца.

 

З павагай, працоўны калектыў ААТ “Кіруючая
кампанія холдынгу “Забудовы”.

 

БХД сочыць за развіццём сітуацыі.

Болей навін