Гомельскія ўлады не лічаць апазіцыянераў за грамадзян

02 верасня 2014 14:43  |  Рада Народных Дэпутатаў

Намеснік старшыні гомельскай
гарадской арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя» Андрэй Мельнікаў атрымаў ліст з гарвыканкаму намстаршыні Сяргея
Радзюка, у якім паведамляецца, што 27 жніўня на каскадpе азёраў
па вуліцы Броўкі была запланаваная сустрэча спецыялістаў па пытаннях утрымання
водных аб’ектаў.

“Аднак грамадзяне на загадзя запланаваную сустрэчу не
прыйшлі. Адпаведна, сход не адбыўся ў сувязі з адсутнасцю грамадзян”, –
гаворыцца ў лісце.

 

Нагадаем, што актывісты, атрымаўшы ліст напярэдадні
сустрэчы, не паспелі запрасіцьна яе гараджанаў. Разам з тым на ёй прысутнічалі чатыры падпісанты: тры чальцы БХД
і адна незалежная журналістка.

І калі б адказе з выканкаму было пазначана
“в связи с недостаточным количеством граждан” – можна б было
пагадзіцца з праўдаю тэкста і задацца пытаннем: “А колькі дастатачна
граждан для грамадскіх слуханняў?”. І пашукаць на яго адказ у нарматыўных
актах.

“Тэкст, які канстатуе адсутнасць мяне і маіх
калегаў як грамадзян у пазначаным месцы ў пазначаны час, выклікае пытанне:
“А за каго нас лічыць Редюк, калі сцвярждае, што грамадзяне адсутнічалі?
Бо мы там прысутнічалі, пра што ёсць адпаведныя фота і відэа. Тая ж самая нашая
колькасць, калі прысутнічае на непрызначаным уладамі месцы ў непрызначаны час,
можа пацягнуць і на адміністратыўную адказнасць і на крымінальную
“злачынную групу грамадзянаў”. Хіба што ў прыўладных сілавікоў і
несілавікоў розныя паняткі аб тым, хто грамадзяне, а хто не, і каго варта
заўважаць, каго любіць, каго саджаць”, – адзначае Андрэй Мельнікаў.

Болей навін