Актывісты БХД і РЭП наведалі шпіталь сястрынскага дагляду (фота)
Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і прафсаюзу РЭП
наведалі Бяздзедавіцкі шпіталь сястрынскага дагляду пад Наваполацкам.
Пасля Богаслужбы ў суседняй царкве, актывісты перадалі пажылым
насельнікам і насельніцам шпіталю кнігі і салодкія пачастункі, паразмаўлялі з
імі пра ўмовы іх знаходжання ў шпіталі і агледзелі становішча шпіталю.
Як распавяла каардынатар аргкамітэту БХД па Магілёўшчыне
Таісія Кабанчук, шпіталь знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, будынак – былы маёнтак
роду Корсакаў – занядбаны. “Вельмі крыўдна глядзець на ўмовы, у якіх
знаходзяцца нашы старыя, і параўноваць іх з умовымі для пажылых людзей на Захадзе”,
– адзначыла яна.