У Віцебску актывісты “Народнага кантролю” распаўсюдзілі зварот да віцяблянаў (фота)

02 кастрычніка 2014 18:27  |  Рада Народных Дэпутатаў

Сябры Віцебскай кампаніі “Народны кантроль” распаўсюдзілі сярод жыхароў мікрараёнаў Білева зварот, у якім справаздачацца аб працы па дамаганню пабудовы паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Білева-2.

У звароце яны просяць паспрыяць вырашэнню гэтага балючага пытання праз адмысловыя тэлефоны “гарачых ліній” гарадскіх уладных структур і далучацца да далейшай дзейнасці па вырашэнні мясцовых праблем, паведамляе vitebskby.com


Зварот да віцяблян




Зварот да віцяблян





Нагадаем, што падчас кампаніі было сабрана каля 5000 подпісаў. Яны адпраўленыя ў Віцебскія аблвыканкам і гарвыканкам, гарадскі Савет дэпутатаў, Міністэрства аховы здароўя. Улады абяцаюць пачаць будаўніцтва першай чаргі комплекса ў другім квартале 2015 года.

Болей навін