Усталяваць хаця б адзін інфакіёск на цэлы мікрараён Бялынічаў магчымасці няма

07 кастрычніка 2014 12:42  |  Рада Народных Дэпутатаў

Месяц таму былі
сабраныя подпісы жыхароў раёна Слабада Бялынічы пад калектыўным зваротам за
ўстаноўку банкам АСБ Беларусбанк інфакіёска або банкамата ў адзінай у
мікрараёне краме.

 

Адміністрацыя банка з
разуменнем паставілася, выказаўшы пры сустрэчы жаданне дапамагчы вырашыць
праблему, аднак быў зроблены акцэнт, што павінен прайсці аналіз сітуацыі
спецыялістамі.

 

“На жаль, іх вывад
сумны: няма тэхнічнай магчымасці ўстаноўкі абсталявання банка. Узнікае
парадаксальная сітуацыя: у жылым раёне з крамай няма ніводнага інфакіёскі ці
банкамата, а банкі, зацікаўленыя ў дадатковых абарачэннях сродкаў і кліентах,
не могуць знайсці магчымасці вырашэння пытання”, – адзначае ініцыятар звароту
сябар Рады Народных Дэпутатаў БХД Яўген Дудкін.

Болей навін