У Мёрах перадумалі адразаць людзей ад ацяплення
У Мёрах мясцовыя ўлады
перадумалі адразаць ад ацяплення каля 2 тыс. чалавек. Пра гэта дырэктар мясцовай
жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Мяцеліца асабіста паведаміў
прадстаўніку БХД Валеру Валажонку, заявіўшы пры гэтым, што паважае Паўла
Севярынца.
Разам
з тым Уладзімір Мяцеліца заявіў, што зацягае актывіста БХД па судах.
З чым
звязана адмова мёрскіх уладаў ад адключэння людзей ад ацяплення, Валер
Валажонак не ведае, але не выключае, што ўплыў на гэта магла аказаць шырокая
грамадская кампанія хрысціянскіх дэмакратаў.