Народны кантроль: дэпутату нагадалі пра смеццепераапрацоўчы камбінат і паліклініку
Каардынатар
аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» па
Віцебшчыне Таццяна Севярынец праз прыёмную даслала ў межах кампаніі «Народны
кантроль» запыт дэпутату Палаты Прадстўнікоў ад Віцебска Генадзю Грыцкевічу адносна
фармавання бюджэту па Віцебскай вобласці.
У прыватнасці, яе
цікавіць, ці ўключаныя ў бюджэт сродкі на будаўніцтва смеццепераапрацоўчага
камбінату пад Віцебскам і паліклінічнага комплексу ў віцебскіх мікрараёнах
Білева, за будаўніцтва якіх падпісаліся тысячы віцяблянаў і пабудаваць якія
абяцалі віцебскія ўлады ў 2015 годзе.
«Няхай варушацца,
ведаюць, што гэтыя пытанні пад прыцэлам», – адзначыла Таццяна Севярынец.