Народны кантроль: У Магілёве прайшоў круглы стол па экалогіі
У Магілёве ў
межах кампаніі «Народны кантроль» 13 кастрычніка прайшоў круглы стол па пытанні
экалогіі. Яго арганізатарамі выступілі аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя» і грамадская арганізацыя «Магілёўскі магістрат».
Таксама ў круглым
стале ўдзельнічалі прадстаўнікі праваабарончага цэнтру «Вясна», Руху «За
Свабоду», Партыі БНФ, паведаміў гарадскі каардынатар БХД Алег Аксёнаў.
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі экалагічнае становішча
ў Магілёве і прынялі рэзалюцыю аб працягу працы па экалагічных пытавннях,
вырашылі падрыхтаваць зварот да ўладаў па пытанні размяшчэння ў горадзе хімічных
прадпрыемстваў, а таксама выдаваць экабюлетэнь.