У Заслаўі абмеркавалі «Народны кантроль» (фота)
У Заслаўі адбылася сустрэча Паўла Севярынца з сябрамі Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі. Сустрэча прайшла на сядзібе сябра аргкамітэту БХД Святланы
Радкевіч-Манько – маці 6 дзяцей.
Сябры аргкамітэту
абмеркавалі мясцовыя праблемы і кампаніі БХД, перадусім “Народны кантроль” і “Абаронім
нашых дзяцей ад алкаголю”. Удзельнікі сустрэчы выказалі шчырую зацікаўленнасць
у новым праекце “Народная Біблія”.
Павел Севярынец таксама распавёў
прысутным аб умовах куплінскай камендатуры, дзе ён адбываў пакаранне за Плошчу,
прэзентаваў кнігу “Беларуская глыбіня”.