У Бабруйску патрабуюць наладзіць даезд да паліклінікі (фота)
У Бабруйску актывісты БХД, АГП, РЭП і ініцытывы “Мой дом –
мой горад” у межах рэспубліканскай кампаніі “Народны кантроль” распачалі гарадскую
кампанію “Шлях да здароўя”.
Прычыны правядзення кампаніі – у складаных умовах даезду
гараджанаў да гарадской паліклінікі № 1 і суседняй бальніцы, якія аддаленыя ад
прыпынкаў грамадскага транспарту і да якіх хворыя пацыенты павінны прайсці значную
адлегласць пешшу. Арганізатары кампаніі
просяць улады правесці маршруты грамадскага транспарту такім чынам, каб
наведвальнікам бальніцы і паліклінікі заставалася мінімальная адлегласць, якую
трэба прайсці пешшу да медычных установаў.
11 лістапада адбыўся арганізацыйны сход валанцёраў кампаніі,
прайшло апытанне наведвальнікаў паліклінікі пра тое, наколькі скаладана
было дабрацца да медычных установаў. “Людзі ахвотна давалі кантакты, пагаджаліся
ставіць подпісы пад зваротам да ўладаў”, – адзначыла каардынатар аргкамітэту
БХД у Бабруйску Таісія Кабанчук.
Таксама актывісты кампаніі правялі размову з галоўным
лекарам паліклінікі на тэму таго, ці ўздымалася азначанае пытанне раней.