Адзінаму дэмакратычнаму дэпутату ў Беларусі дагэтуль не выдалі пасведчанне
Сябар аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Валер Білібуха, які ў
сакавіку стаў адзіным дэмакратычным дэпутатам ва ўсёй Беларусі, дагэтуль не
атрымаў пасведчанне дэпутата. Хаця з дня заканчэння мясцовай кампаніі прайшло
ўжо восем месяцаў.
Дэпутату Першамайскага
сельсавету Бярозаўскага раёну Берасцейскай вобласці ў лісце з райвыканкаму паведамілі,
што пасведчанне робіцца і трэба трошкі пачакаць. Ржакцыі ж уладаў на тое, што і
так прайшло ўжо шмат часу, не было.
Разам з тым, Валеру
Білібуху выдалі значык, які іншыя дэпутаты сельсавету не маюць.