Бабруйскія актывісты працягваюць пошук “Шляху да здароўя” (фота)

26 лістапада 2014 11:43  |  Рада Народных Дэпутатаў

24 лістапада бабруйскія актывісты кампаніі «Народны кантроль» за круглым
сталом абмеркавалі пытанне аб тым, як наведванне гарадской паліклінікі №1 (а
таксама гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ім. Марзона і дзіцячай
паліклінікі №1 – усе тры ўстановы аховы здароўя размешчаны побач) зрабіць
зручным для жыхароў горада.

Актывісты разгледзелі магчымыя варыянты змены маршрутаў гарадскога
транспарту, каб некаторыя аўтобусы праходзілі хоць бы на квартал бліжэй да
паліклінікі. Быў прагледжаны відэа-ролік з апытаннем бабруйчан з нагоды таго,
якое рашэнне праблемы бачаць яны. Акрамя гэтага, вядзецца актыўны збор подпісаў
за станоўчае вырашэнне гэтага пытання.

«Сёння я ўсё гэта агучу на прыёме ў старшыні гарвыканкаму і перадам яму 300
подпісаў гараджанаў”, – адзначыла каардынатар аргкамітэту БХД Таісія Кабанчук.

Пытанне аб тым, як дабрацца пажылому чалавеку, інваліду, маці з маленькім дзіцём
да гарадской паліклінікі № 1, заўсёды быў актуальным у Бабруйску. Не раз ён
падымаўся, але з мёртвай кропкі да гэтага часу ссунуты не быў. Для таго, каб
сітуацыя нарэшце змянілася, неабыякавыя бабруйчане і аб’ядналася ў
грамадзянскую ініцыятыву «Шлях да здароўя».

Болей навін