У Слоніме “Народны кантроль” дамагаецца паляпшэння руху грамадскага транспарту (фота)
У
Слоніме пачалася грамадская кампанія за паляпшэнне руху грамадскага транспарту.
У межах кампаніі прадстаўнікі Слонімскай
грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль” збіраюць сярод жыхароў гораду і раёну подпісы пад зваротам
да ўладаў і Слонімскага аўтапарку № 3 з просьбай прыняць неабходныя меры,
накіраваныя на палепшэнне руху грамадскага транспарту ў горадзе і раёне.
Так,
жыхары вёскі Шылавічы Слонімскага раёну, хочуць, каб маршрут аўтобуса № 10
працягнулі да іхняй вёсці, таму актыўна ставяць подпісы пад зваротам.